Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. «Небяспечная эскалацыя». У ААН заклікалі Беларусь прыпыніць увядзенне ў дзеянне падпісанага напярэдадні Лукашэнкам закона
  2. «Она была спортивной девушкой». Что известно о погибшей пассажирке упавшего дельтаплана
  3. «Па тэме 2020 года прайшліся па датычнай». Што цяпер адбываецца ў студыі ZROBIM architects, у якую прыходзілі сілавікі
  4. Цэны на гэтыя кватэры ў Мінску ляцяць у космас — эксперты расказалі падрабязнасці
  5. «Сенсацыйныя вынікі». Эксперты расказалі, хто кантралюе рынак новых аўтамабіляў у Беларусі
  6. Улады папрасілі ўнесці змяненні для кіроўцаў
  7. На валютном рынке зафиксировали ситуацию, которой не было почти три года. Что происходит в обменниках
  8. «Отвечали, что все замечательно». Что не так с мотодельтапланом, который разбился под Минском и унес жизни двух человек
  9. Синоптики рассказали, когда придет похолодание
  10. На аўкцыён выставілі ГЦ вядомага бізнесоўца, які прызнаны палітвязнем. Яго затрымалі ў аэрапорце пасля вяртання ў Беларусь
  11. Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць адказнасць за «шэраг новых правапарушэнняў»
  12. «Будете картошку перебирать, его позовите!» Экс-министр внутренних дел Караев проинспектировал фермы — получилась пародия на Лукашенко
Читать по-русски


/

Каля года таму актыўна абмяркоўвалася, як з’яўленне і даступнасць «Аземпіку» і аналагічных прэпаратаў супалі са схудненнем многіх зорак, якія раней прапагандавалі любоў да сябе ў любых формах — у тым ліку пышных. Аднак цяпер, мяркуючы з фатаграфій з чырвоных дарожак, скідаць вагу пачалі і тыя, у каго лішніх кілаграмаў ужо дакладна не было нават з пункту гледжання медыцыны, а не стандартаў прыгажосці. У сацсетках баяцца, што трэнд на «гераінавы шык», то-бок экстрэмальна знясілены выгляд, трывала вернецца ў масавую моду, а значыць — прымусіць многіх дзяўчынак, дзяўчат і жанчын імкнуцца да недасяжнага і, галоўнае, небяспечнага для здароўя «ідэалу».

Американская режиссерка Оливия Уайлд в ноябре 2023-го и апреле 2026-го. Фото: Reuters
Амерыканская рэжысёрка Алівія Уайлд у лістападзе 2023-га і красавіку 2026-га. Фота: Reuters

«Забаронена важыць больш за 48 кілаграмаў»? Акторкі, якія і так былі стройнымі, схуднелі яшчэ больш

«Сёння ў Галівудзе забаронена важыць больш за 48 кілаграмаў»" - іранічна заўважыла іспанскамоўная карыстальніца Х з нікам prncssconsuelx. Яе пост сабраў 9,1 мільёна праглядаў і амаль 50 тысяч лайкаў, стаўшы далёка не адзіным назіраннем з сацсетак на гэтую тэму.

Канец і пачатак года — традыцыйны час для ўзнагароджання сезоннымі кінапрэміямі ў Галівудзе, а значыць, зоркі часцей паказваюцца на чырвоных дарожках і, як вынік, на фотаздымках адтуль. У сацсетках, як правіла, абмяркоўваюцца строі, якія надзяваюць селебрыці, але ў пачатку 2026 года многім кінулася ў вочы зусім іншае — празмерная худзізна многіх акторак. Прычым тых, хто і так ніколі не быў заўважаны з наяўнасцю лішняй вагі — як, напрыклад, Эма Стоўн ці Мод Апатаў.

Адным з такіх прыкладаў стала акторка і рэжысёрка Алівія Уайлд (на фота вышэй). У красавіку 2026 года для аднаго публічнага выхаду яна выбрала адкрыты касцюм, дзякуючы якому стаў прыкметны не толькі яе схуднелы твар, але і цела.

Абмяркоўваюць у сацсетках і акторку серыяла «Эйфарыя» Алексу Дэмі. На прэм’еру трэцяга сезона, якая адбылася ў Лос-Анджэлесе 7 красавіка 2026-га, яна прыйшла ў новым вобразе. Гаворка не толькі пра прычоску і макіяж, але і пра вельмі заўважныя скулы і ключыцы, якія падкрэслілі худзізну зоркі. У сацсетках выгляд акторкі называлі «высахлым», а яе саму — «падобнай да трупа».

Актриса сериала "Эйфория" Алекса Деми в феврале 2020-го и апреле 2026-го. Фото: Reuters
Акторка серыяла «Эйфарыя» Алекса Дэмі ў лютым 2020-га і красавіку 2026-га. Фота: Reuters

Падобныя метамарфозы адбыліся і з Дэмі Мур, якая ў апошнія гады часцей пачала з’яўляцца на розных мерапрыемствах — так і стала заўважна, што акторка літаральна растае на вачах.

Таксама многія пачалі перажываць за здароўе акторкі Ніколы Пельц-Бэкхэм. Праўда, яна цяпер рыхтуецца да таго, каб сыграць балерыну ў карціне «Прыма»: магчыма, скіданне вагі абумоўленае жаданнем цалкам увайсці ў ролю. Сама акторка прызнавалася, што сапраўды ела «як дзесяцігадовае дзіця» — нібыта дзеля фільма. Але многія прыхільніцы Пельц-Бэкхэм, рэагуючы на яе новыя фатаграфіі, пісалі, што ўжо не ўпэўненыя, наколькі тое, што адбываецца з ёй, адэкватнае ролі.

«Вось чаму культура знакамітасцяў мусіць памерці: яна і многія іншыя правакуюць жанчын выглядаць на мяжы смерці ад знясілення, нібы гэта зноў Tumblr-блог 2010 года, які прапагандуе анарэксію», — пракаментавала фігуру Пельц карыстальніца Х з нікам therowsmvse.

«Кожны дзень я бачу новую фатаграфію знакамітасці, якая ператварылася ў скуру і косці», — напісала ў той самай сацсетцы яшчэ адна яе карыстальніца, jzux. «А, значыць, не толькі я гэта бачу», — адказвалі іншыя ёй у каментарах.

Больш за ўсё жахае жанчын у сацсетках тое, што ўсе названыя вышэй акторкі і так не вылучаліся пышнымі формамі, а былі стройнымі і вядомымі прыхільніцамі здаровага харчавання і фізічнай актыўнасці. У адрозненне, напрыклад, ад некаторых з тых селебрыці, якія схуднелі яшчэ раней і самі прызнавалі наяўнасць у сябе лішняй вагі, што не найлепшым чынам адбіваецца на іх здароўі.

Небяспека трэнду на худзізну забытая?

Пра тое, што прэпаратамі накшталт «Аземпіку» жанчыны могуць асабліва злоўжываць дзеля імкнення схуднець, «Люстэрка» пісала яшчэ ў 2023 годзе. Ужо тады занепакоенасць гэтым агучвалі медыкі, а да 2025-га пра вяртанне трэнду на эктрэмальную худзізну загаварылі і заходнія медыя. Адзначым, што ніхто са знакамітасцяў, згаданых вышэй, не прызнаецца, што прымае лекі, але ў сацсетках людзі і без таго ўпэўненыя ў гэтым.

Першым «званочкам» небяспечнай моды сталі зоркі мюзікла «Злая» Арыяна Грандэ і Вікторыя Эрыва. На прэм’ерах фільма абедзве акторківыглядалі вельмі худымі. На гэтую тэму таксама тады выказваліся — але, здавалася, усё гэта не выйдзе за межы аднаго выпадку.

Певица и актриса Ариана Гранде на премьере фильма «Злая: Сказка о ведьме Запада» в Лос-Анджелесе, Калифорния, США. 9 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Спявачка і акторка Арыяна Грандэ на прэм’еры фільма «Злая: Казка пра ведзьму Захаду» ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, ЗША. 9 лістапада 2024 года. Фота: Reuters

Больш за тое, вяртанне «гераінавага шыку» становіцца не проста галівудскім, а ўжо сусветным трэндам. Падобную эпідэмію заўважаюць і ў азіяцкай індустрыі K-поп-музыкі, дзе артысткі, якія і так трэніруюцца на знясіленне і выглядаюць стройнымі, становяцца ўсё меншымі і меншымі ў памерах.

Што такое «гераінавы шык»

Так называюць папулярны ў 1990-х гадах трэнд, які ў першую чаргу асацыюецца з экстрэмальнай худзізной. Тады па галоўных подыумах свету хадзілі знясіленыя мадэлі з бледнай скурай, пазбаўленай чырвані, і сінню пад вачыма — г. зн. з прыкметамі залежнасці ад гераіну. Гэта, хоць магло выглядаць дзіўным і нават страшным, лічылася вельмі модным, бо было супрацьвагай трэнду 1980-х на жаночыя целы, што пыхалі здароўем.

У Вялікабрытаніі мадэлі яшчэ пару гадоў таму пачалі заўважаць, што патрабаванні да іх целаў і памераў, у якія тыя могуць улезці, сталі больш жорсткімі — пасля некаторага «паслаблення» ў індустрыі, звязанага з папулярызацыяй бодзіпазітыву.

— Некаторыя жанчыны ад прыроды худыя, і гэта цалкам нармальна. Але наўмысны наём мадэляў, якія выглядаюць нездаровымі, выклікае глыбокую занепакоенасць, — казала англійская мадэль і актывістка Чарлі Ховард.

Паводле клінічнага псіхолага З ЗША Эмілі Хемендынгер, стандарты прыгажосці заўсёды былі цыклічнымі, таму ў вяртанні трэнду на худзізну з гэтага пункту гледжання няма нічога дзіўнага. Трывогу ж выклікае тое, што ў той ці іншай ступені мы ўсе трапляем пад уплыў культуры і таму можам пачаць скідаць вагу, каб стаць падобнымі да ідэалу.

Імкненне часткі жанчын страціць кілаграмы любой цаной і раней было праблемай, бо разлад харчовых паводзін лягчэй займець, чым выйсці пасля яго ў рэмісію. Цяпер жа людзям даступныя прэпараты «Аземпік», «Мунджара», «Вегові» (а ў Беларусі — расійскі «Семавік»), якія спрашчаюць працэс схуднення, зніжаючы апетыт. І гэта можа зрабіць спробу схуднець абсалютна некантраляванай і яшчэ больш небяспечнай.

— Раней я была катэгарычна супраць выкарыстання [лекаў накшталт «Аземпіку», якія імітуюць гармон] GLP-1 у людзей з разладамі харчовых паводзінаў у анамнезе. Цяпер я стараюся падыходзіць да гэтай тэмы з большым разуменнем усіх нюансаў. <…> Некаторыя даследаванні таксама паказваюць, што [прэпараты, якія імітуюць гармон] GLP-1 могуць зменшыць пераяданне і «харчовы шум». Аднак гэтыя даследаванні маюць абмежаванні. <…> У цэлым я б рэкамендавала ўсім, хто разглядае магчымасць прымянення, шчыльна супрацоўнічаць з медыкам, — кажа Хемендынгер.

Свае перажыванні на гэтую тэму агучыла і амерыканская акторка Кортні Торн-Сміт, якая больш за ўсё вядомая сваімі ролямі ў тэлесерыялах 1990-х.

— Апошнім часам нас усіх бамбардуюць выявамі знакамітасцяў, якія становяцца ўсё меншымі і меншымі, і я не збіраюся нікога асуджаць, — адзначыла яна. — Але для тых з нас, хто пакутаваў ад кампульсіўных дыет, фізічных практыкаванняў, разладаў харчовых паводзінаў ці нездаровых думак пра ежу, гэтыя выявы могуць сапраўды актывізаваць тую частку нашага мозгу, якая кажа: «Так! Яны становяцца меншымі, значыць, мне таксама трэба».

У сувязі з тым, што трэнд на худзізну і не думае спадаць, а толькі нарастае апошнім часам, яго ўжо пачалі разглядаць як культурную з’яву. А актывісткі і псіхолагі тым часам моляць жанчын звяртаць увагу не толькі на свой выгляд або лічбу на вагах, але і на псіхалагічны дабрабыт і агульны стан здароўя.

Чытайце таксама