Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Есть погибшие и раненые, были заложники. В Киеве мужчина открыл стрельбу на улице и пошел в супермаркет
  2. «Белтелеком» ввел новшества для клиентов
  3. Для водителей в 2026 году ввели несколько изменений. Подборка новшеств, которые вы могли пропустить
  4. В Шумилино пьяный мужчина отобрал у милиционера пистолет, приставил его к голове сотрудника и нажал на курок — видео
  5. Зеленский: «Поручил по соответствующим каналам предупредить фактическое руководство Беларуси о готовности Украины защищать свою землю»
  6. Банки продолжают пересматривать ставки по кредитам на Geely. Под какой процент теперь можно взять такой заем
  7. Кто тот иностранец, которого обвиняют в убийстве жены и изнасиловании падчерицы в Добруше
  8. Банки анонсировали новшества на май
  9. Ответственность для нетрезвых самокатчиков ужесточили, а для «случайных» бесправников — смягчили. В ГАИ рассказали об изменениях
  10. Беларусы вскоре столкнутся с еще одним финансовым ограничением в ЕС — подробности
  11. Сталкера, который привязал к машине Анны Бонд красно-зеленый флажок, нашли. Что было дальше
  12. Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу
Читать по-русски


/

Пасля Вялікадня і перад вялікімі выходнымі на мяжы Беларусі і Польшчы зноў выраслі чэргі з легкавых аўтамабіляў. «Люстэрка» пагаварыла з беларусам, які па працы часта ездзіць у суседнюю краіну, пра тое, як уладкаваныя шэрыя бізнес-схемы падчас перасячэння «кардона». Паводле яго, за месца ў чарзе бліжэй да ўезду на тэрыторыю пункта пропуску часам просяць велізарныя грошы.

Очередь у пункта пропуска «Тересполь» (с беларусской стороны — «Брест»). Фото: телеграм-чат «ГраницаBY Беларусь-ЕС / Брест — Тересполь»
Чарга ля пункта пропуску «Тэрэспаль» (з беларускага боку — «Брэст»). Фота: тэлеграм-чат «ГраницаBY Беларусь-ЕС / Брест — Тересполь»

Юрый (імя змененае) часта ездзіць у Польшчу па працы, якая не звязаная з купляй і продажам тавараў. З ягоных словаў, на польскім баку мяжы, асабліва ў пункце пропуску «Тэрэспаль», квітнеюць шэрыя бізнэс-схемы. Напрыклад, продаж месцаў у чарзе.

— У дні, калі чэргі не велізарныя, за месца бліжэй да шлагбаўма пункта пропуску просяць 50 еўра, — расказвае Юрый. — Калі «калейка» большая, чым звычайна, кошт вырастае да 100−200 еўра. У перыяд навагодніх і калядных святаў, калі праезду можна было чакаць шмат гадзін, за магчымасць уклініцца бліжэй да ўезду прасілі нават 500 еўра.

Паводле Юрыя, продажам месцаў у чарзе займаюцца людзі, для якіх паездкі праз мяжу — гэта звыклая «праца». Як правіла, яны возяць тавары для перапродажу з Польшчы ў Беларусь. Часта прапускаюць наперад сваіх «калег» — такіх жа чаўнакоў. Але калі ёсць магчымасць прадаць месца звычайнаму чалавеку, то робяць гэта.

— У снежні мінулага года, калі чэргі былі асабліва вялікімі, я заблакаваў такі «льготны» праезд дарагому ўседарожніку на ўкраінскіх нумарах. У выніку на мяне накінулася з разборкамі шэсць чалавек, якія выбеглі з некалькіх Volkswagen Passat, на якіх часта ездзяць жыхары памежных раёнаў. Яны прадалі месца ў чарзе дарагому кіроўцу дарагога аўто і былі абураныя тым, што я адмовіўся прапускаць яго перад сабой. У выніку гэты ўседарожнік усё роўна праехаў: яго прапусціў аўтамабіль, які стаяў у чарзе за мной, — сцвярджае суразмоўца.

На яго думку, чэргі шмат у чым узнікаюць праз людзей, якія зарабляюць на перавозцы праз мяжу тавараў пад заказ. Схема простая: людзі ў Беларусі заказваюць тавары з польскіх інтэрнэт-крам з дастаўкай у памежныя пункты выдачы, а перавозчыкі забіраюць іх і дастаўляюць у Беларусь.

— Гэтая паслуга каштуе ў раёне трох-чатырох даляраў за кілаграм тавару, — тлумачыць Юрый. — Ёсць людзі, якія гэтым займаюцца. У тэлеграм-чатах, прысвечаных перасячэнню мяжы, я часта сустракаю паведамленні з рэкламай такіх паслуг. Абяцаюць перавезці з Польшчы ў Беларусь усё што хочаш.

Яшчэ адзін папулярны від заробку — перавозка паліва і цыгарэт з Беларусі для перапродажу ў Польшчы. Юрый сцвярджае, што гэтым займаюцца не толькі ўладальнікі легкавікоў, але і кіроўцы некаторых пасажырскіх аўтобусаў.

— Я часта бачу ля мяжы або на тэрыторыі пунктаў пропуску аўтобусы без пасажыраў. Выглядаюць яны так, што наўрад ці гэта нейкі рэйсавы транспарт. Думаю, такім чынам возяць дызель з Беларусі ў Польшчу. Бак у аўтобуса вялікі, за адзін раз можна прывезці немалы аб’ём паліва і выгадна перапрадаць яго на тым баку мяжы, — лічыць Юрый.

Суразмоўца «Люстэрка» дадае, што, на яго думку, такі ценевы бізнес не толькі стварае нязручнасці для звычайных людзей, але і фармуе негатыўны вобраз беларусаў у вачах палякаў і памежных службаў. Пры гэтым, лічыць ён, эфектыўных метадаў барацьбы з гэтай з’явай пакуль не існуе.

— Некалькі разоў я выклікаў паліцыю на людзей, якія спрабавалі ўклініцца ў чаргу бліжэй да шлагбаўма. Польскія праваахоўнікі прыязджаюць хутка, але прызнаюцца, што не могуць сістэмна змагацца з гэтай з’явай. У якасці доказаў просяць відэа, на якім будзе зафіксаванае парушэнне такімі «ўлазунамі» правілаў дарожнага руху або іх пагрозы ў адрас звычайных людзей. Але зняць такое не заўсёды магчыма: трэба ж сачыць і за тым, як рухаецца чарга, і паспець перамясціць свой аўтамабіль. Паліцэйскія проста разводзяць рукамі, — кажа Юрый.

Чытайце таксама