Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. У траўні падымуць некаторыя пенсіі — хто атрымае прыбаўку
  2. Трох беларусаў будуць судзіць за здраду дзяржаве
  3. Увялі валютнае абмежаванне для насельніцтва
  4. Евросоюз принял 20-й пакет санкций против России — туда попали и две беларусские компании
  5. Названы самы прывабны горад для турызму ў Беларусі — і гэта не абласны цэнтр ці Мінск
  6. Ён мусіў напісаць найвялікшую эпапею беларускай літаратуры, але не паспеў. Пяць пунктаў пра нашага класіка, які апярэдзіў Рэмарка
  7. Сильный ветер валил деревья, срывал крыши, обрывал провода, есть пострадавшие. В МЧС рассказали о последствиях разгула стихии
  8. За беларусаў актыўна ўзяліся ашуканцы, якія дыстанцыйна блакуюць смартфоны. Дзяўчына знайшла спосаб іх перахітрыць
  9. Лукашенко — чиновникам: «Ребята, вы просто одной ногой в тюрьме»
  10. Дзяўчынцы з СМА, якой сабралі 1,8 млн даляраў на самы дарагі ў свеце ўкол, дактары сказалі: «Не паказана». Як так?
  11. У Беларусі выраслі стаўкі ўтылізацыйнага збору
  12. У раёне мінскага мотавелазавода знясуць «малакаштоўную забудову», жыхары ўжо адселеныя. Што там пабудуюць
  13. Пасля скаргаў выкладчыка кіраўніцтва БДУІР апублікавала звесткі пра заробкі ў навучальнай установе
Читать по-русски


/

Днямі жыхарка Фаніпаля трапіла ў непрыемную сітуацыю. Раніцай дарогай на працу яна ўбачыла на вуліцы пажылога мужчыну, які не мог стаяць на нагах. Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і папрасіла дапамагчы чалавеку. Пазней, з яе словаў, з ёй звязаўся ўчастковы і прыгразіў штрафам за ілжывы выклік. Пра тое, што адбываецца, неабыякавая беларуска расказала ў сваім TikTok. Мы вырашылі высветліць, ці мае рацыю ўчастковы і ці можам мы выклікаць міліцыю, калі яна сапраўды патрэбная.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: «Минск-Новости»
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Мінск-Навіны»

Свой TikTok жыхарка Фаніпаля (горад у Дзяржынскім раёне) вядзе пад адпаведным сітуацыі нікам — Добрая фея. У відэа жанчына расказала, што ў 05.50 раніцы спяшалася на працу. На адной з вуліц яна заўважыла бездапаможнага чалавека, які поўз.

— Спалохалася, думала, сабака. Але падышла, убачыла, што гэта дзед, — апісвае тое, што адбылося, неабыякавая блогерка. — Спытала, хто ён, ён нічога не памятае. Падняла на ногі, трымаецца кепска. Разгубілася і выклікала міліцыю. Бо ў любым выпадку міліцыя мусіць аказаць дапамогу і выклікаць хуткую.

На выклік дзяжурная 102 адрэагавала. Чакаць нараду ў жанчыны не было часу: яна спяшалася на электрычку. Але з міліцыі ёй адтэлефанаваліся, паведамілі, што чалавека знайшлі. Крыху пазней, працягвае аўтарка роліка, яе набраў участковы.

— І ён на мяне проста нахабна наляцеў: чаму я не выклікала хуткую, дзе я яго (гаворка пра пажылога мужчыну. — Заўв. рэд.) знайшла? Сказаў: «Я займаюся крымінальнымі справамі», — апісвае тую размову жыхарка Фаніпаля. — Значыць, я, паводле ўчастковага, няправільна зрабіла як грамадзянка сваёй рэспублікі, якая не пабаялася ў цемры, што на мяне нападуць. Паглядзела, хто гэта, што гэта. Можа, гэта быў бы нейкі маньяк, забойца, наркаман… Я аказала дапамогу і выклікала міліцыю. Ён стаяў, у яго дэменцыя, відаць, памяці няма. Чалавек выйшаў з дому і згубіўся, чалавеку пад 80 гадоў. Ён (участковы. — Заўв. рэд.) да мяне ўвечары прыедзе, і я мушу яшчэ нейкі штраф за ілжывы выклік везці.

Рэакцыя супрацоўніка міліцыі жанчыну шакавала.

— Я цяпер у шоку, у дэпрэсіі, я не ведаю… Адпрошвацца з працы, ехаць [у міліцыю]… — з хваляваннем у голасе кажа на відэа яна. — Я здзейсніла ўчынак. Чалавек бы, можа, паляжаў яшчэ гадзіну, замёрз або сэрца спынілася.

Назаштра жанчына выклала яшчэ адзін ролік, у якім расказала, чым скончылася сустрэча з міліцыянтам. Паводле яе, супрацоўнік прыйшоў у той жа вечар. Ён хацеў узяць тлумачальную, дзе і калі неабыякавая грамадзянка знайшла пажылога чалавека. Гэта быў не той мужчына, што ёй тэлефанаваў.

— Ён папрасіў прабачэння за супрацоўніка міліцыі, ні імені, ні прозвішча якога не назваў, — расказвае блогерка. — Проста папрасіў нумар тэлефона таго, хто мне тэлефанаваў.

Ён таксама паведаміў, што пажылы мужчына быў цвярозы. Яго даставілі ў аддзяленне і выклікалі хуткую.

— Я так разумею, у таго чалавека, які крычаў на мяне раніцай, не хапіла сумлення прыйсці, узяць у мяне тлумачэнне, — разважае жанчына. — Замест яго прыйшоў вельмі ветлівы хлопец. Патлумачыў, [як варта было зрабіць], папрасіў прабачэння за калегу. Я паказала званкі, як выклікала 102, як мне ператэлефаноўвалі.

«Участковы абсалютна не мае рацыі»

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Каб зразумець, ці маглі неабыякавую жыхарку Фаніпаля прыцягнуць да адказнасці за ілжывы выклік, «Люстэрка» звярнулася да Святланы Галаўнёвай, юрысткі праваабарончай арганізацыі «Вясна». Яна нагадала, што ў Беларусі дзейнічае некалькі нумароў экстранных службаў. Напрыклад, 101 — пажарныя, 102 — міліцыя, 103 — хуткая дапамога. Ёсць і універсальныя тры лічбы — 112, але іх у стрэсавай сітуацыі памятаюць не ўсе, адзначае суразмоўніца.

— Калі чалавек у экстраннай сітуацыі набірае не ў профільную службу, а туды, чый нумар успомніў, то гэта нармальная сітуацыя і дакладна не парушэнне, — тлумачыць Святлана. — У гэтым выпадку дыспетчары, якія працуюць на кароткіх нумарах, мусяць самі перадаць інфармацыю калегам альбо пераключыць на іх таго, хто тэлефануе.

Суразмоўніца кажа, што ў Беларусі сапраўды ёсць адміністрацыйная адказнасць за загадзя ілжывае паведамленне — арт. 19.6 КаАП.

— Яно гучыць так: «Загадзя ілжывае паведамленне, якое прывяло да прыняцця мер рэагавання экстраннымі службамі». У гэтай фармулёўцы самае галоўнае словазлучэнне — «загадзя ілжывае». Што гэта значыць? Што чалавек загадзя ведае: тое, што ён паведамляе, — няпраўда, — спыняецца на дэталях суразмоўніца. — А калі ты паведамляеш дакладную інфармацыю, але не зусім туды, гэта нельга назваць загадзя ілжывым паведамленнем.

Ёсць у КаАП і арт. 19.1 (Дробнае хуліганства).

— Ён даволі шырокі, бо пад хуліганства можна падцягнуць што хочаш. У выпадках са званкамі ў экстранныя службы ён хутчэй дастасоўны, калі, дапусцім, дзеці набіраюць і гарэзяць, — прыводзіць прыклад юрыстка. — А калі чалавек разгубіўся і патэлефанаваў не туды — гэта не хуліганства.

Святлана Галаўнёва таксама звяртае ўвагу на «Інструкцыю пра парадку прыёму паведамленняў», зацверджаную МУС, і на арт. 22 Закона «Пра органы ўнутраных справаў». З іх вынікае, што міліцыя абавязаная прыняць інфармацыю пра здарэнні, нават калі гэта не яе кампетэнцыя. У гэтым выпадку паведамленне мусяць перадаць «ва ўпаўнаважаны орган».

— Участковы, які прыгразіў жанчыне штрафам, абсалютна не мае рацыі. Думаю, гэта ў яго такая рэакцыя на стрэсавую сітуацыю. Ніякай адказнасцю тут не мусіць пагражаць, — каментуе юрыстка выпадак з Фаніпаля. — Праца ўсіх надзвычайных службаў ўзаемазлучаная. Калі ў паніцы чалавек хоць нейкі нумар успомніць і патэлефануе, то добра. А там ужо спецыялісты разбяруцца, дзе чыя кампетэнцыя.

Чытайце таксама